- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Абсурдысцкая пʼеса ставілася ў Менску 25 сакавіка. На цэнтральным праспэкце сталіцы адбываўся масавы хапун, у Курапатах ішоў бадзёры дзяржаўны суботнік, а па БТ – дакумэнтальны фільм пра Кастуся Каліноўскага – «змагара за незалежнасьць Беларусі»? Хто ставіў гэты спэктакль і для каго? Госьцем перадачы – кандыдат філязофіі палітоляг Уладзімер Падгол. — Проста ўладатрымальнікі паглядзелі на папярэднія акцыі пратэсту, якія пастаянна пашыраліся і павялічваліся. І акцыі тыя насамрэч былі беспрэцэндэнтнымі. Нават у 2010 годзе не было соцень людзей на вуліцах пэрыфэрыйных гарадоў. Таму нехта падумаў, што пратэстная хваля, якая кацілася па Беларусі, можа дакаціцца да «майдану» і прывесьці да зьмены ўлады.