- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цяпер я ведаю, як вар’яцеюць. Не ў сэнсе «раз’юшваюцца», калі ўскіпае злосць і табой кіруе крыўда ці прага помсты, а ў сэнсе «едуць з глузду». Вось я — еду з глузду. I гэта адбываецца паступова. Бо цені паволі набрыньваюдь, набываюць формы. 3 колішніхамаль празрыстых аблачынак, што злёгку зацямнялі сцяну, падлогу, бацькавы ногі, дзверы, кут у пакоі, яны за гэтыя два месяцы ператварыліся ў паўпразрыстых істот, і ў некаторых я выразна бачу галовы, рукі, ногі... А можа, лапы і гарбы. (фрагмент)