en

Вольскі Лявон

Вольскі Лявон

Лявон Артуравіч Вольскі (сапраўднае імя — Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі; нарадзіўся 14 верасьня 1965, Менск) — беларускі музыка, літаратар, мастак. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама граў і сьпяваў у гурце «Новае Неба».

Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасьня 1965 году ў Менску. Яго дзед Віталь Вольскі ў 1930-х гадах працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. Бацька, паэт Артур Вольскі, шмат пісаў для дзяцей, перакладаў зь пяці моваў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэньня канца 1980-х — пачатку 1990-х. Продкі Лявона — магілёўскія немцы-лютэране, таму яго сапраўднае прозьвішча — Зэйдэль-Вольскі. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 2010).

У 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні ім. Глебава разам з Уладзімерам Давыдоўскім і Алегам Дземідовічам ён заснаваў рок-групу «Фаварыт» (пасьля — «Мроя»).

У 1989 у разгар перабудовы «Мроя» (Алег Дземідовіч, Юрась Ляўкоў, Піт Паўлаў, Лявон Вольскі) прагучала на ўвесь СССР, запісаўшы на ўсесаюзнай студыі «Мэлёдыя» пласьцінку «Дваццаць восьмая зорка». У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новую групу — N.R.M. («Незалежная Рэспубліка Мроя»), якая за 13 гадоў выпусьціла 8 альбомаў і трывала заслупавала за сабой рэнамэ флагманаў беларускага року. Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі, а «Gazeta Wyborcza» нават назвала «Народны альбом» галоўнай падзеяй 1997 году ў Польшчы. 30 снежня 2009 году выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песьні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў(Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімірам Пугачам ды іншымі).

Акрамя N.R.M. Вольскі сьпявае і грае ў гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet». Аўтар некалькіх кніг паэзіі. Спарадычна зьяўляецца ў перадачах радыё Свабода.

Жонка Ганна Вольская — музычны прадусар. У іх нарадзілася дачка Адэля.

У гурце «Мроя» быў вакалістам і клявішнікам. Аўтар тэкстаў гурта ULIS, альбом Па-над дахамі (1995). У гуртах N.R.M., «Крамбамбуля» — вакаліст і рытм-гітарыст. Браў удзел у гурце «Новае Неба» ў якасьці рытм-гітарыста і бэк-вакаліста. А таксама вакаліст і рытм-гітарыст гурта «Zet».

Выпусьціў дзьве кнігі паэзіі: «Калідор» (1993) і «Фотаальбом» (2000). Разьмяшчаў артыкулы і апавяданьні ў «Нашай Ніве». Друкаваўся ў часопісе «Тэксты». Апавяданьне «Новая кватэра Казімера» ў зборніку прозы «Паветраны шар» зь бібліятэкі «Нашай Нівы».

Як мастак — аўтар некалькіх сатырычных коміксаў, надрукаваных у часопісе «Бярозка» ў першай палове 1990-х гадоў.

Вёў перадачу «Квадракола» на «Радыё Рацыя» ды Радыё 101,2.

Крыніца: be-x-old.wikipedia.org

Вольскі Лявон :: Publications

pdf

Міларусь

апавяданні, аповесць
Вольскі Лявон

У кнігу прозы вядомага музыкі і сьпевака, лідэра знакамітых гуртоў “Мроя”, “NRM”, “Крамбамбуля”, Лявона Вольскага ўвайшлі трынаццаць аповедаў і аповесьць “Пакуль сабачка жывы”, якія былі напісаныя больш як за дваццаць гадоў творчай працы....… More

pdf

Narodny Albom

п'еса — scenariusz
Анемпадыстаў Міхал, Вольскі Лявон

У 1994 годзе неяк самі сабой напісаліся некалькі тэкстаў. Гэта былі „Аліцыя", „Болек i Лёлек", „ЛаЛаЛаЛа", „Майская песьня", На той час я пісаў тэксты спэцыяльна для Kaci Камоцкай, але гэтыя новыя ві давочна не пасавалі да эстэтыкі НОВАГА НЕБА, Відаць, тады й ўзьнікла iдэя рэалізаваць новы супольны праект....… More

Калідор

Вершы паэтаў
Вольскі Лявон

Лявон Вольскі - выпусьціў дзьве кнігі паэзіі: «Калідор» (1993) і «Фотаальбом» (2000). Разьмяшчаў артыкулы і апавяданьні ў «Нашай Ніве». Друкаваўся ў часопісе «Тэксты». Апавяданьне «Новая кватэра Казімера» ў зборніку прозы «Паветраны шар» зь бібліятэкі «Нашай Нівы». Як мастак — аўтар некалькіх сатырычных...… More

html

Za niebokresem Europy

Antologia nowej poezji białoruskiej 1987-1997

Literatura — to Ojczyzna. Dla prawdziwego twórcy nie ma różnicy między ideałem narodowym a literackim. My traktujemy go jako najważniejsze literackie wyzwanie. Przybliżamy ten ideał — nie osiągnięty i nieosiągalny — akcjami obywatelskimi i aktami twórczymi. Tak rozpoczyna się manifest literacki „Tutejszych”...… More

pdf djvu

Наша Ніва 13-14 (83) 1997

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы...… More

pdf djvu

Наша Ніва 7-8 (80) 1997

Наша Ніва 3-4 (78) 1997

Наша Ніва 10 (48) 1996

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org