Войцех Рагацін: Урок Зяленскага для ўсіх – ніколі не здавацца
2023-03-17 10:15
У Падляшскай бібліятэцы Лукаша Гурніцкага ў Беластоку прайшла прэзентацыя кнігі «Зяленскі» — першай у Польшчы біяграфіі прэзідэнта Украіны.
Пра галоўны ўрок Зяленскага для дэмакратычнага свету і ці пабачыў кнігу сам яе герой, распавёў аўтар, журналіст Войцех Рагацін:
– Яго вядомыя словы: калі пачынае змаганне, то ніколі не спыняецца да фіналу, можа прайграць, але ніколі не здасца, бо „белы сцяг” – не яго сцяг, пра гэта сказаў сам Зяленскі. Гэта такі добры дэвіз для іншыя лідараў вольнага свету. Зяленскаму гэтая кніга была завезена, ведаю пра гэта ад амбасадара Украіны. Я да яго звяртаўся з просьба перадаць кнігу. І таксама папрасіў пана прэзідэнта Дуду, і ён абяцаў, што перадасць кнігу.
Кніга «Зяленскі» Войцеха Рагаціна таксама была выдадзена ў Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі. Выданне стала бестсэлерам: у Польшчы яе продажы склалі 30 000 асобнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя