- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З нагоды 120-годдзя з дня нараджэння беларускага байкапісца Кандрата Крапівы вясной гэтага года РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» і рэдакцыя часопіса «Вожык» распачалі конкурс коміксаў «Пякучы аловак». У апошніх чыслах лістапада збор работ быў завершаны, а значыць, надышоў час абвясціць пераможцаў. Усяго ўдзел у конкурсе прынялі больш за шэсцьдзясят жадаючых, геаграфія конкурсу ахапіла ўсю Беларусь, найбольш актыўна праявілі сябе ўдзельнікі з Міншчыны, Віцебшчыны і Гомельшчыны. У агульным было праілюстравана шаснаццаць баек Кандрата Крапівы: «Дзед і баба», «Ганарысты парсюк», «Дыпламаваны баран», «Мода», «Казёл», «Саманадзейны конь», «Пажар», «Дэкрэт», «Мурашка і Жук», «Дзіця, Вожык і Змяя», «Сава, Асёл ды Сонца», «Індык», «Каршун і Цецярук», «Поп і Папугай», «Ліслівае цяля», «Далікатныя парасяты». Члены журы вылучылі наступную тройку пераможцаў: