Вулічны музыка з Украіны: Люблю песні Цоя, і хачу дадому пасля вайны
2022-11-05 14:26
Ці паўплывала вайна Расеі ва Ўкраіне на музычныя густы ўкраінцаў?
Разважае ўцякач з Украіны – Данііл, які пад гітару выконвае на вуліцах Беластока ўкраінскія песні, лепшыя хіты расейскага року, у тым ліку гурту «Кіно» і Віктара Цоя:
– Мяне завуць Даніла. Пакінуў свой родны горад Краматорск Данецкай вобласці 26 сакавіка з-за вайны. Хочацца вярнуцца дадому. Жывём не ў Беластоку, але ў пасёлку за 18 кіламетраў, ездзім на аўтобусах. Я як прыхільнік рускага року скажу, што легенды не маюць дачынення да таго, што адбываецца зараз.
Песні гурту «Кіно» і Віктара Цоя, якія Данііл спявае на вуліцах Беластоку, забаронены ў Беларусі і Расеі, пачынаючы з 2011 года, як пратэсныя. Творы выконваліся ўдзельнікамі беларускіх маўклівых пратэстаў і расейскіх мітынгаў на Балотнай плошчы адпаведна.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя