Вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай
2026-04-10 18:41
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
абвяшчаюць поўны спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі
Арсенневай за кнігі 2025 году.
Журы разгледзела ўсе заяўкі і сфармавала поўны спіс, у які ўвайшло 19 паэтычных кніг:
- «2/3» – Фелікс Аксёнцаў (hochroth Minsk, 2025)
- «Кабайн» – Мефедрон Бясєцкі, Налыса Альтанкавіч (Гніль) (Лысы чэрап, 2025)
- «А на вёсцы пануе ціша» – Марта Дамаўчанка (зашыфраваны ўдзел, 2025)
- «Цемра сыдзе» – Бервета Ірзвіцкая, Конрад Жывойта (аўдыякніга, audiobooks.by, 2025)
- «Анатомія» – Артур Камароўскі (Skaryna Press, 2025)
- «Белая рака» – Леў Капыльскі (зашыфраваны ўдзел, 2025)
- «Мы» – Хведар Крапіва (зашыфраваны ўдзел, 2025)
- «Нетутэйшая далечыня» – Ігар Кулікоў (Янушкевіч, 2025)
- «Хроніка адмаўлення пустаты» – Ілля Кульбіцкі (Skaryna Press, 2025)
- «Ляці ляці сюрыкен» – Лусінэ (hochroth Minsk, 2025)
- «Той, хто смяецца» – Ілона Мядунка (зашыфраваны ўдзел, 2025)
- «Праспект Нежалезнасці» – Мікіта Найдзёнаў (Янушкевіч, 2025)
- «Сойка» – Захар Саковіч (зашыфраваны ўдзел, 2025)
- «Прыпадзь нічыя царыца» – Яфім Сойка (зашыфраваны ўдзел, 2025)
- «Кровазварот» – Юля Цімафеева (Янушкевіч, 2025)
- «Ich zerschneide die Geschichte / Рэжу гісторыю сабой» – Юля Цімафеева (Edition frölich, 2025)
- «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025» – Макс Шчур (SayBeat, 2025)
- «Надзейны сродак ад прывідаў» – Ганна Янкута (hochroth Minsk, 2025)
- «Śviata žyćcia» – Frydrych Samotny (hochroth Minsk, 2025)
Згодна са статутам прэміі, аўтары і аўтаркі могуць захоўваць
ананімнасць з меркаванняў бяспекі. У такіх выпадках творы ўдзельнічаюць у
конкурсе без раскрыцця імёнаў і назваў. Аўтарства будзе абвешчана
толькі тады, калі гэта стане бяспечна.
Журы прэміі
Сёлета ў складзе журы – пяць галасоў, кожны з уласным досведам
чытання і разумення паэзіі. Разам ім належыць прайсці шлях ад першага
ўражання да ўдумлівага, уважлівага перачытвання, каб вызначыць паэтычную
кнігу году. Сярод публічных сябраў журы:
Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык,
літаратуразнаўца. Ганаровы старшыня Беларускага ПЭНа і папулярызатар
беларускай літаратуры ў Еўропе. Лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій,
аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў і перакладаў з ангельскай,
французскай, польскай і ўкраінскай моў.
Дар’я Бялькевіч – паэтка, перакладчыца, аўтарка
песень, арт-менеджарка. Лаўрэатка прэміі Наталлі Арсенневай, рэдактарка
паэтычных кніг, вядоўца літаратурнага падкасту “Спіс на лета”. Удзельніца міжнародных літаратурных фестываляў і рэзідэнцый.
Віталь Рыжкоў – паэт, перакладчык, арганізатар літаратурных праектаў. Лаўрэат прэмій “Дэбют” і “Залаты апостраф”, удзельнік міжнародных паэтычных форумаў.
Наста Кудасава – паэтка, перакладчыца. Лаўрэатка прэміі імя Міхася Стральцова, прэміі Беларускага ПЭНа
“Кніга году” і іншых літаратурных узнагарод. Аўтарка сямі паэтычных кніг, удзельніца міжнародных літаратурных праектаў.