- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Самая вялікая эўрапейская дзяржава сярэднявечча – доўгі час была тэмай табу для праўдзівых і не ідэалягізаваных дасьледваньняў. У 2003 годзе ў Горадні сустрэліся гісторыкі-дасьледчыкі Вялікага Княства Літоўскага з пяці краінаў: Беларусі, Літвы, Украіны Польшчы і Расеі – для таго, каб акрэсьліць і пазнаёміць адзіна аднаго з тым даробкам гісторыкаў у дасьледваньнях ВКЛ пасьля 1991 года. Вынікі міжнароднай гістарычнай канфэрэнцыі, вяступы, дыскусіі і абмен думкамі выкладзеныя ў наступным выданьні паводле панэляў, кожная з краінаў прадставіла свае досьледы і акрэсьліла тыя праблемы, зь якімі найчасьцей сутыкаюцца дасьледчыкі ВКЛ у кожнай з пяці краінаў. Таксама ў дадатках да кожных з панэляў прадстаўленая шырокая бібліяграфія выдадзеных за пэрыяд 1991-2003 г.г. навуковых працаў, манаграфіяў, выданьняў і артыкулаў прысьвечаных гісторыі ВКЛ. (З.К.)