- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як цяжка дастукацца, дакрычацца да чалавечага сэрца, аслепленага нянавісцю. Якое яно кволае і нетрывалае — шчасце, калі яго не беражэш... Гэта добра разумеюць дырэктар школы Валянціна Жураўская, радыёхірург Чумакоў, шафёр Раманоўскі, бібліятэкар Ірына, машыністка Алачка Чмялёва і іншыя героі рамана. Усе яны мараць пра шчасце, але далёка не ўсе сапраўды шчаслівыя. Чэрствасць, эгаізм, няўменне валодаць сабою ламаюць лёсы, разбураюць сем’і, заводзяць такіх людзей, як журналіст Арсен Жураўскі, у духоўны тупік, з якога так цяжка знайсці выйсце.