be
pdf

Вяртанне восені

Канановіч Мікола
Сцятыя вобразы

Нарадзіўся 13 сакавіка 1965 года ў вёсцы Вострава Слонімскага раёна ў сям’і калгаснікаў. Скончыў Востраўскую ВШ (1980) і Міжэвіцкую СШ (1982), Гродзенскае прафтэхвучылішча №41 (1983). Працаваў кінамеханікам, служыў у войску. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта (1992) шэсць гадоў выкладаў беларускую мову і літаратуру ў СШ №8 г. Слоніма. З 1998 года працуе ў рэдакцыі “Газеты Слонімскай” на рознах пасадах. З пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў перыядычным друку выступае як паэт, празаік і журналіст. Друкаваўся ў літаратурных часопісах “Першацвет”, “Маладосць”, “Крыніца”, “Роднае слова”, “Правінцыя”, “Дзеяслоў” і іншых перыядычных выданнях. Адзін з аўтараў ка- лектыўных зборнікаў паэзіі “Квадра” (1990), “Анталогія маладога верша” (2001), “Верш на свабоду” (2002), “Галасы” (2003, 2005) і ўсіх выпускаў літаратурнага альманаха “Новы замак”. Укладальнік і рэдактар зборніка “Паэтычная Слонімшчына” (2000) і двух выпускаў літаратурнага альманаха “Ад Я да Я” (2001, 2003) падлеткавага клуба “Святліца”, што дзейнічаў у Слоніме пры грамадскім аб’яднанні “Воля да развіцця”. Аўтар кнігі паэзіі “І доўжыцца ноч…” (2003). Сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускай асацыяцыі журналістаў”. Жыве ў вёсцы Пятралевічы на Слонімшчыне.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Канановіч Мікола
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020
  • Памеры: 98 с.
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org