be
pdf

Выбар 23

Газэта Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў

БНР: крок да незалежнасьці. Беларуская дзяржаўнасць сваімі каранямі сягае ў далёкае мінулае. На тэрыторыі сучаснай Беларусі нашымі продкамі некалі былі створаны дзяржавы, якія аказалі вялікі ўплыў на ўсходнесла­вянскую і еўрапейскую гісторыю. У ІХ–ХІІІ стагоддзях існавала Полацкае княст­ва. Старажытны Полацк быў адным з найбольш значных гарадоў на ўсходнеславянскіх землях. Палітычная вага і высокі ўзровень развіцця культуры Полацкага княства садзейнічалі згур­таванню насельніцтва. У гэты перыяд пачалося фармаванне беларускай народнасці. У ХІІІ–ХІV ст.ст. складваецца Вялікае Княства Літоўскае. Ядром новай дзяржавы была стара­жытная Літва, якая знаходзілася на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. У межах ВКЛ завяршаецца працэс фармавання беларускай народнасці з этнонімам (назвай народа) літвіны. Наваградак (цяперашні Навагрудак) стаў першай сталіцай ВКЛ. У ХV ст. яно становіцца адным з магутнейшых дзяржаў Еўропы, а культурныя дасягненні ХV–ХVІ ст.ст. даследчыкі называюць “залатым векам” беларускай культуры. Дзяржаўнай мовай у ВКЛ была старабеларуская, на ёй працавала адмініст­рацыя княства, а ў 1588 г. быў выдадзены Статут ВКЛ – агульнадзяржаўны звод законаў, самы дасканалы на той час у Еўропе.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Выбар
Выдаўцы і выдавецтвы: Магілеўская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў
  • Месца выхаду: Магілёў
  • Дата выхаду: 2008-03
  • Рэдактар: Брокараў Эдуард
  • Выдавец: Магілеўская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org