- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першая кніга падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ўяўляе з сябе складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя публікацыі аўтара, гэтак і тэксты ды ліставанне, што не публікаваліся пры яго жыцці. У кнізе можна таксама прачытаць сведчанні сучаснікаў пра Тамаша Грыба і знайсці яго бібліяграфію. “Выбранае” Тамаша Грыба шырока і разнастайна рэпрэзентуе інтэлектуальную спадчыну дзеяча, маючы на мэце вяртанне яго даробку ў айчынны філасофскі і гістарычны дыскурсы.