be

Выбранае

Кавыль Міхась

«Выбранае» Міхася Кавыля (1915–2017), беларускага паэта — эмігранта ў ЗША, — першае пасьля больш як трыццацігадовага перапынку выданьне ягонай творчай спадчыны. Удзельнік беларускага літаратурнага працэсу канца 1920-х — пачатку 1930-х, аўтар, як і шмат хто зь ягоных сяброў, быў рэпрэсаваны, адбыў свой тэрмін на Далёкім Усходзе й празь некаторы час змог вярнуцца на Бацькаўшчыну, каб зноў пакінуць яе ў 1944-м. У творах Міхася Кавыля: і ў паэзіі, і ў прозе, і ва ўспамінах — адлюстраваны пакручасты лёс беларускага інтэлігента ХХ стагодзьдзя. Гэтая кніга мае на мэце ня толькі вярнуць у нацыянальны літаратурны кантэкст творчасьць паэта-эмігранта, але й адрадзіць сэрыю “Спадчына: агледзіны”, якую Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” выдавала яшчэ нядаўна ў Беларусі.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Бацькаўшчыны; Спадчына: агледзіны
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2023
  • Выдавец: Фонд Kamunikat.org
  • Памеры: 404 с.
  • ISBN: 978-83-966576-8-8
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Мэтадычная літаратура, Крыніцы
  • Copyright: © 2023 by Міхась Кавыль; Лявон Юрэвіч - укладаньне, прадмова, пасьлямова; Натальля Гардзіенка - камэнтары; Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва; Фонд Kamunikat.org
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Дадатковая даведка: укладаньне, прадмова, пасьлямова, рэдагаваньне Лявона Юрэвіча. Рэдагаваньне й камэнтары: Натальлі Гардзіенкі. Адказны за выпуск: Яраслаў Іванюк. Укладальнік выказвае шчырую падзяку Беларускай фундацыі Крачэўскага (Нью-Ёрк) за дапамогу ў выданьні кнігі.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org