- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Проза Фёдара Дастаеўскага ў Беларусі заўсёды выклікала да сябе цікавасць і чытача, і творцаў. Пра свае «неарыгінальныя» літаратурныя сімпатыі да творчасці Ф. Дастаеўскага і Л. Талстога гаварылі неаднаразова Якуб Колас, Кузьма Чорны, Іван Мележ, Васіль Быкаў. Глыбокі аналіз псіхалогіі кожнага, нават «эпізадычнага» персанажа, спагадлівая ўвага да «прыніжаных і зняважаных», бязлітаснае выкрыццё антыгуманістычных грамадскіх устояў і заганных бакоў чалавечай натуры — усяму гэтаму творча вучыліся беларускія пісьменнікі ў генія рускай літаратуры, які стварыў у сваіх раманах, аповесцях, апавяданнях цэлы свет, густа населены яркімі і самабытнымі характарамі, вобразамі людзей самых розных саслоўяў — свет Дастаеўскага.