be
epub

Выгнанне рака

Някляеў Уладзімір
Апавяданне

У майго стрыечніка рак знайшлі, а ён, стрыечнік, нібыта вернік, дык кажа: «Мне не страшна паміраць, мяне Бог прыме». Я пытаю: «Ты хоць ведаеш, калі ў Бога прыёмныя дні?» Ён давай хрысціцца: «Не кажы так, бо з мёртвых не ўваскрэснеш». А чаго мне ўваскрасаць, калі я жывы? Памру — пабачым. Я не прыкідваюся, нібы смерці не баюся. Яшчэ як! І ўжо калі паміраць давядзецца, дык так, каб са мной — усе. Ну, вайна атамная, выбух нейкі на сонцы ці камета. Тады нармальна. Справядліва. А то я памру, а стрыечнік з ракам жыць будзе. Стрыечнік кажа, што ён не такі, як я, і яму не хочацца, каб з ягонай смерцю да ўсіх на зямлі смерць прыйшла. Няхай ніхто не памірае, дык тады, можа, і ён не памрэ. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Някляеў Уладзімір
  • Дата выхаду: 2018
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2020 by Уладзімір Някляеў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Някляеў Уладзімір. На ўсякім свеце: Апавяданні і прыпавесці. — Менск: Кнігазбор, Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў, 2018. — 108-115 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org