Выкладчыкі МДЛУ запісалі зварот аб гвалце ў Беларусі пасьля выбараў
2020-09-09 15:15
Выкладчыкі патрабуюць вызваліць усіх палітвязьняў і завесьці справы па фактах гвалту, спыніць рэпрэсіі.
Яны запісалі супольнае відэа, у якім выказваюць сваю нязгоду з гвалтам і злом, якія запанавалі ў Беларусі пасьля выбараў, салідарнасьць з затрыманымі.
Нагодай сталіся брутальныя затрыманьні студэнтаў унівэрсытэту, якія 4 верасьня засьпявалі ў сьценах ВНУ песьню зь м'юзыклу «Les Misérables» паводле Гюго.
Выкладчыкі перакананыя, што краіна перажыла пункт невяртаньня, у Беларусі запанавалі гвалт і жорсткасьць.