- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнігу прозы Андрэя Федарэнкі «Вёска. Аповесць, апавяданні» ўвайшлі выбраныя лепшыя творы. Федарэнка Андрэй нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі політэхнікум (1983) і Мінскі інстытут культуры (1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў у часопісах «Полымя», «Маладосць», на кінастудыі «Беларусьфільм». Выдаў кнігі прозы «Гісторыя хваробы» (1990), «Смута» (1994), «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002), «Нічые» (2009), «Мяжа» (2011), «Ланцуг» (2012), «Сечка» (2012). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя I. Мележа (1995).