Выстава «Птушкі з народам» Антона Радзівонава адкрыецца ў варшаўскім «Музеі вольнай Беларусі»
2022-11-02 14:55
«Птушкі з народам» – гэта назва выставы жывапісу мастака Антона Радзівонава, якая ў бліжэйшую пятніцу – 4 лістапада – будзе адкрытая ў «Музеі вольнай Беларусі» Варшаве. Аўтар – мастак з Мінску, які быў вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных прычынах.
Антон Радзівонаў, як і сотні тчыся іншых беларусаў вымушаны ўладкоўваць жыццё наноў у новай краіне, шукаць магчымасць для сваёй творчасці. Пра гэта і не толькі з мастакоў Антонам Радзівонавым гутарыў Яраслаў Іванюк.
Слухайце аўдыё!