- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прадмет «Выяўленчае мастацтва» адыгрывае значную ролю ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі. Ён закліканы вырашаць спецыфічныя задачы, звязаныя з перадачай фундаментальных каштоўнасцей, выпрацаваных чалавецтвам, з мэтай эмацыянальна-духоўнага, маральна-этычнага развіцця асобы, фарміравання яе творчага патэнцыялу. Выяўленчае мастацтва з'яўляецца найважнейшым фактарам пазнання акаляючага асяроддзя і феномена чалавека. Пры гэтым узнятыя праблемы падаюцца ў яркай, эмацыянальна афарбаванай форме і ў адказ ініцыіруюць эмацыянальныя перажыванні вучняў. У выніку вобразы выяўленчага мастацтва засвойваюцца на эмацыянальным, рацыянальным, інтуітыўным і падсвядомым узроўнях.