Выйшла 4-я кніга серыі “Традыцыйны светалад беларусаў”
2025-07-09 14:30
У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла навінка — «Традыцыйны светалад беларусаў. Грамадства». Гэта чацвёртая кніга серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў.
Аўтарамі кнігі выступілі Т. В. Валодзіна, І. М. Дубянецкая, М. Б. Завадскі, У. А. Лобач, С. І. Санько, Д. В. Скварчэўскі. За мастацкае афармленне адказваў М. С. Храпавіцкі.
У чацвёртым томе (з запланаваных пяці) гаворка ідзе пра тое, як традыцыйная культура бачыць сям’ю, гармадства, яго структуру і функцыянвавнне ў розных жыццёвых сітуацыях.
Выданне ўжо можна купіць у Менску ў кнігарні «Акадэмічная кніга».