Выйшла кніга, якая апавядае пра беларускіх мастакоў праз казкі
2025-11-13 21:13
У выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла кніга аўтарства Віталіі Глаз з назвай «Праз казку — пра мастацтва», якая ў васьмі казках апавядае пра творы знакамітых беларускіх мастакоў ад Бялыніцкага-Бірулі да Селешчука.
Аўтарка Віталія Глаз фіналістка літаратурнага конкурсу «LitUP/ЛітUP» 2024 году.
Кніга ў казачнай форме знаёміць з творчасцю Станіслава Жукоўскага, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Абрама Маневіча, Казіміра Альхімовіча, Юдаля Пэна, Міколы Селешчука, Язэпа Драздовіча і Алены Кіш.
«Гэтая кніга — адзін са спосабаў пагаварыць з дзецьмі пра мастацтва. Віталія Глаз спачатку прапануе чытачу казку-гісторыю і некалькі карцін, потым — некалькі адкрытых пытанняў. Напрыканцы ідзе біяграфічная даведка і партрэт мастака ці мастачкі», — расказвае пра кнігу блогерка
@kniznyja_razmovy.
Кніга будзе цікавай і дарослым, і дзецям, асабліва тым, хто любіць маляваць і цікавіцца мастацтвам. «Бывае, дзеці ведаюць замежных творцаў, а сваіх — не, і падаецца, што ў нас нічога няма і не было. Было — і якое! Таму дзякуй аўтарцы за такую ідэю і рэалізацыю!» — адгукаецца блогерка.