- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ґлэн Эліс – рэжысёр-дакументаліст з Оксфарду, яму 55 гадоў. На радзіме Ґлэн вядомы сваймі фільмамі, сярод якіх «Пекла ў Ціхім акіяне», «Моц Дэльты» і «Апошняя дыктатура Еўропы» (2016), у якім ёсць фрагмент, прысвечаны «Белсату» (ад 17:13 хвіліны). Большую частку жыцця рэжысёр праводзіць у зонах канфліктаў і даследуе злачынствы палітыкаў і нафтавых кампаніяў супраць мясцовага насельніцтва. А ў вольны час назірае за птушкамі, якіх адрознівае нават на слых. Гэтым разам Ґлэн праехаў 2,5 тыс. км, каб пабачыць куліка-марадунку ды іншыя рэдкія віды, якія гняздзяцца на Палессі і якіх нельга пачуць у Вялікай Брытаніі. Ягоныя прыгоды мы знялі ў праграме «Welcome ў Беларусь».