- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хуан Карлас Расалес Вальдэс прыехаў у Беларусь з Эквадору, каб атрымаць вышэйшую адукацыю эканаміста ў Гарадзенскім аграрным універсітэце. Карлас добра гуляе ў футбол, але ў Беларусі ён вырашыў застацца з іншых прычынаў. Карлас захапляецца музыкай і нават часам падзарабляе, спяваючы лацінаамерыканскія гіты на вуліцах беларускіх гарадоў. Разам з Хуанам Карласам мы наведалі Горадню падчас Фестывалю нацыянальных культураў, прысвечанага дыяспарам, якія жывуць на Беларусі.