- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Такія мясціны турыстам звычайна не паказваюць. Мы – на гарадскім сметнішчы Трасцянец, што месціцца пад Менскам. Адкуль ідэя паехаць на такі экзатычны ў плане турызму аб’ект? Да нас завіталі госці з Малайзіі: Артур і Поў. Яны – аматары экалагічнага ладу жыцця. Імкнуцца не ствараць смецця, а таксама ачышчаюць планету. Любяць вандраваць і спазнаваць усё новае. Менск ім спадабаўся сваёй чысцінёю. Каб убачыць адваротны бок медалю, нашыя госці папрасілі завезці іх сметнішча побач са сталіцаю.