- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі ў Сірыі пачалася вайна, Аммар Альшаар (Ammar Alshaar) паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Яму 24 гады. Апошнія чатыры з іх ён пражыў у Беларусі, дзе вывучыўся на актора. Прычым спачатку Аммару зусім не спадабалася нашая краіна, але паступова прызвычаіўся. Аммар запрасіў здымачную групу праграмы «Welcome ў Беларусь» паназіраць за аднымі з самых важных падзеяў свайго жыцця: дыпломным спектаклем ды вяселлем! Так-так, галоўная прычына, па якой Аммар усё ж такі змог прыняць Беларусь – прыгажуня Ганна.