be
Welcome ў Беларусь

Welcome ў Беларусь

Прыехаў у Беларусь пастраляць з кулямёта на «Лініі Сталіна»

У новым выданні праграмы «Welcome ў Беларусь» мы пазнаёмімся з сям’ёй Андросавых, якая прыляцела ў Беларусь з Рэспублікі Саха (Якуція) – найбуйнейшага суб’екту Расейскай Федэрацыі. 16-гадовы Ян разам з маці Вольгай і малодшым братам Пятром праляцелі 10 тыс. км, каб наведаць мемарыялы, звязаныя з Другою сусветнаю вайною. Вольга падтрымлівае захапленне Яна ваеннаю тэмаю, ён з маленства цікавіцца зброяй, малюе батальныя сцэны і збірае вайсковую амуніцыю. У Берасцейскай крэпасці Ян знаёміцца з гандляром ваеннаю вопраткаю Уладзімірам. Той запрашае якутаў на склад, дзе ў яго, магчыма, знойдзецца шынель неабходнага Яну памеру. Склад апынуўся хлявом у вёсцы. Сваякі Уладзіміра гасцінна запрашаюць за стол, Уладзімір дастае даваенны патэфон, а Ян спявае песні на якуцкай мове.

www.belsat.eu



Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: БелсатTV
Выдавецкая сэрыя: Welcome ў Беларусь
  • Месца выхаду: Менск-Варшава
  • Дата выхаду: 2018-08-19
  • Выдавец: БелсатTV
  • Памеры: 00:20:00
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright: © 2009-2019 by Белсат
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org