- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лёран Дукас (Laurent Ducas) – француз (пісьменнік), Акіс Нікаляў (Akis Nicolaou) – кіпрыёт (працуе ахоўнікам, трэнер па джыў-джыцу), Хавіер Фэрнандэс Гальдэана (Javier Fernandez Galdeano) – іспанец (бізнесовец, мае фірму па вырошчванні і продажы гародніны, садавіны і ягад). Яны ўпершыню прыляцелі ў Беларусь і засяліліся ў адзін з менскіх гостэлаў. Тут мы іх і знайшлі! Дзякуючы новаму закону, Ларан, Акіс і Хаўер могуць застацца ў Беларусі больш, чым на 5 дзён, і накіравацца ў вандроўку разам са здымачнай камандай праграмы «Welcome ў Беларусь». Больш за ўсё замежнікам падабаюцца прыгожыя беларускі. Асабліва Акісу, ён нават марыць знайсці тут жонку.