- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ґжэґаж Маліцкі (Grzegorz Malicki), адзін з герояў выдання, нарадзіўся ў Лодзі, але лічыць сябе чалавекам свету, бо доўга жыў па-за Польшчаю ды шмат вандруе па свеце на матацыкле. Ён праехаў больш за 250 тыс. км і наведаў больш як 50 краінаў. Але ніколі не быў у суседняй Беларусі. Гераіня выдання, эквілібрыстка і танцорка Сіндзі Сучары Мадына Грэй (Sindy Suchary Modino Grey), жыве ў Беларусі ўжо 6 гадоў. На Кубе яна вучылася ў балетнай, а затым цыркавой школе. У 2012-м яна прыехала ў Менск выступаць у Нацыянальны цырк, дзе пазнаёмілася з мясцовым хлопцам. Праз некаторы час ён паехаў да яе на Кубу, прапанаваў ажаніцца і забраў у Беларусь. Сіндзі гадуе сына, бярэ ўдзел у касцюмаваным шоу і выкладае танцы.