- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сімвалічна новы сезон праграмы «Welcome ў Беларусь» адкрывае выданне з удзелам Боба Экгарта, прафесара з штату Агаё (ЗША). Гэта ён здымаўся ў нашай першай праграме летась. Ён абяцаў беларусам вярнуцца і стрымаў сваё слова. Боб ужо трэці раз наведвае Беларусь і гэтым разам мае канкрэтную задачу. «Я заўсёды хацеў навучыцца граць на валынцы, як адзін мой зямляк. Ён заўсёды грае на роварным шляху, і шторазу, калі яго мінаў, я казаў пра гэта жонцы»,– распавёў Боб. Праўда, яна на гэтыя заявы рэагавала без асаблівага энтузіязму. Але паколькі ў Менск Боб прыехаў адзін, ніякіх перашкодаў на шляху да здзяйснення мары не было.