- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Італьянец Паўлё Маджора шмат гадоў захапляецца скалалажаннем. У Беларусі ён ужо трэці раз і гэтым разам паставіў сабе дакладную мэту. «Сакрэтны матыў гэтага падарожжа ў тым, што я хачу даследаваць беларускія горы, бо я жыву ў гарах, і яны мне вельмі падабаюцца», – кажа Паўлё. Зразумела, што італьянец адразу замахнуўся на самыя высокія месцы ў Беларусі – на Дзяржынскую і Лысую горы. Даследаванне гэтых мясцінаў не стала для альпініста вялікім выпрабаваннем, але пэўным чынам здзівіла. Вышыня Дзяржынскай гары – 345 метраў над узроўнем мора.