- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наша гаворка — пра вялікі праект пісьменніка-гісторыка Анатоля Васільевіча Статкевіча-Чабаганава пад агульным назовам «Я — сын Ваш: Летапіс беларускай шляхты». Першая кніга (выйшла ў 2011 г.) узнаўляе генеалогію роду Статкевічаў, Сацкевічаў-Статкевічаў герба «Касцеша» і Карафа-Корбутаў герба «Корчак»; другая (2012) прысвечана роду Некрашэвічаў герба «Любіч», Татурам герба «Данброва», Сеўрукам герба «Курч», Кернажыцкім герба «Юноша» і Маствіловічам герба «Даленга»; трэцяя (таксама 2012 г.) распавядае пра род Казановічаў герба «Гржымала». На мой погляд, серыя кніг А. Статкевіча-Чабаганава — гэта падзея і ў гістарычнай навуцы, і ў пісьменніцкай творчасці, якая сёння дэманструе нахіл у бок дакументалізму («нон фікшн»). Мы можам казаць і пра нараджэнне новага напрамку ў сучаснай гістарычнай навуцы — беларускага родазнаўства.