- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў геафак БДУ (1985) і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі (1999). Працуе настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ №1 г. Паставы і Пастаўскай раённай гімназіі. Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя, тапаніміка, педагогіка, краязнаўства. Выдаў зборнікі паэзіі: “Рэха малітваў”(1993), “Намагнічаны космас”(1996), “Шляхі наканаванага бязмежжа”(1999), “Я Вас каханнем растрывожу...” (2005), “Луска вечнасці” (2005), “Белая Панна” (2007), “Калядны ранак” (2007), “Хірургічная адысея дзядзькі Антона” (2009). Аўтар кніг па краязнаўстве: “Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна”(1994), “Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна”(2000), “Крыжы і камяні”(2003), “Манькавічы” (з А. Вансовіч і І. Заяц) (2004), “Насельніцтва Пастаўскага краю” (2004), “Ваколіцы Паставаў” (2004), “Мястэчка каля пушчы: Груздава і ваколіцы” (з І. Собаль) (2005), “И край родной откроет тайны..»(2006), «Мястэчка над возерам: Задзеўе і ваколіцы» (з І. Заяц) (2006), «Гута-Голбія» (з М. Арэхам) (2007), “Чароўны край – Пастаўшчына: (гісторыка-краязнаўчы курс “Паставазнаўства”)” (2009). Укладальнік кнігі “Дзе Мядзелка песні пяе...”(Пастаўшчына літаратурная) (2006) і фотаальбому “Паставы” (2006). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і упраўленчых навук. Член Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.