- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рассохлы парог хаты бацькаў пакінуць,каб ад долі ўцячы,-можаш. Туманны ўсход і пах ліпаў забыць,каб шумным асфальтам прайсціся,- можаш. Усмешку дзяцінства ды радасць жыцця пагасіць,каб далёкія мары наблізіць,- можаш. Слова- песню сваю ў пыл дарогі шпурнуць,каб хутчэй слупы верставыя міналі,- таксама можаш. А калі слязамі боль пакоціцца,калыханку матчыну ўспомні. Сакрат Яновіч