Як экскурсаводку ў Пішчалаўскі замак у кайданках вадзілі — гісторыя Валерыі Чарнаморцавай
2023-02-23 14:26
Экскурсаводку і даследчыцу сталінскіх рэпрэсій Валерыю Чарнаморцаву супрацоўнікі КДБ затрымалі 18 кастрычніка 2022, а ў студзені 2023 года суддзя Вольга Емяльянчык прысудзіла ёй 2,5 гады “хатняй хіміі”.
Увесь час ад затрымання і да “суда” Валерыя знаходзілася ў камеры ў Пішчалаўскім замку, больш вядомым беларусам як “Валадарка”. Гэта акурат тое месца, дзе сядзелі паўстанцы і 1830-га, і 1863-га, і
Карусь Каганец, і
Дунін-Марцінкевіч, і
Якуб Колас, і 30 са 132 расстраляных сталіністамі ў
“Ноч расстраляных паэтаў” беларускіх дзеячаў культуры. У пачатку лютага 2023 года Валерыя здолела выехаць з Беларусі.
Што стала нагодай для затрымання і чым адметная
“Амерыканка”? У якіх умовах утрымліваюцца зняволеныя і як сябе паводзяць у дачыненні да іх турэмная ахова і следчыя? Што дазваляла вытрымаць умовы турмы і якім яна бачыць будучыню і “Валадаркі”, і тых, хто мае да яе дачыненне?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры
Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, даследчыца сталінскіх рэпрэсій, экскурсаводка, удзельніца групы "Хрысціянская візія", актывістка БХД
Валерыя Чарнаморцава.