Як мова і культура прывядуць беларусаў да пераменаў. Стрым з Максам Жбанковым
2022-11-18 16:23
Апошнім часам сярод беларусаў толькі і размоваў, што пра нацыянальнае адраджэнне. Пра тое, што трэба пераходзіць на беларускую мову, вучыць гісторыю Беларусі, адкрываць для сябе яе культуру. Маўляў, без гэтага не будзе і Новай Беларусі.Але як гэта працуе? Як тое, што мы пішам твіты па-беларуску і набываем кніжкі пра нацыянальную ідэю (якой Лукашэнка дагэтуль ва ўпор не бачыць) спрыяе пераменам? Паразмаўляем пра гэта з культуролагам, аўтарам ютуб-канала
"Шокінг культ" Максам Жбанковым.