Якія кнігі пазмагаюцца за званне найлепшай?
2025-07-27 16:04
Распачынаецца новы прэміяльны сезон найбуйнейшай незалежнай узнагароды Беларусі — літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця, якая штогод уручаецца за найлепшую кнігу прозы, напісаную на беларускай мове. Пачатак сезону 27 ліпеня прымеркаваны да 119-й гадавіны з дня нараджэння патрона прэміі, як называў сябе апошнім грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага.
Сёлета ў прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ў 2024 годзе. Такім чынам, поўны спіс намінантаў на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця 2025 году:
«Мое баба — діректор морга» — Вольга Аполька (Голя з Ополя), самвыд
«Самы цымус: смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні» — Алесь Белы, выдавецтва Gutenberg Publisher
«Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» — Вольга Вялічка, выдавецтва Gutenberg Publisher
«Вольнеры. Бясконцы дзень» — Валер Гапееў, выдавецтва «Янушкевіч»
«Псіхараман. Уводзіны ў сучасную культуру» — Язэп Гніль, выдавецтва «Лысы Чэрап»
«Гульні Цырцэі» — Зміцер Дзядзенка, фонд Kamunikat. org«Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец, выдавецтва «Вясна»
«Стагоддзе НН» — Сяргей Дубавец, выдавецтва «Вясна»
«Сфагнумы» — Андрэй Дудко і Ветэраны карнай псіхіятрыі, платформа для электронных кніг Smashwords
«Стрыжэ і піша» — Сяргей Календа, выдавецтва Gutenberg Publisher
«Перамена месцаў» — Югася Каляда, выдавецтва «Пфляўбаўм»
«Калі я выйду на волю» — Ганна Комар, выдавецтва Skaryna Press
«Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандар Лукашук, выдавецтва «Вясна»
«Апошняе пакаленне» — Макар, выдавецтва «Янушкевіч»
«Жыццё ў дванаццаці апавяданнях» — Аляксей Правалоцкі, выдавецтва «Янушкевіч»
«Залатое зерне» — Мечыслаў Ян Супрон, выдавецтва Gutenberg Publisher
«Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» — Анка Упала, выдавецтва Alena Kazlova
«Гвалт» — Аляксандр Чарнуха, выдавецтва «Янушкевіч»
«Забойства на вуліцы Макаёнка» — Клёк Штучны, аўдыявыдавецтва Audiobooks. by і выдавецтва «Янушкевіч»
Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця складаецца з вядомых літаратараў, перакладчыкаў, даследчыкаў і культурных дзеячаў, чыя кампетэнтнасць і розныя перспектывы забяспечваюць ацэнку кніг.
Сёлета сярод публічных асобаў у складзе журы: беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катажына Дрозд-Урбаньска; літаратуразнаўца, крытык, драматург, галоўны рэдактар навуковага часопіса «Studia Białorutenistyczne» Сяргей Кавалёў; паэт, перакладчык, літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч.
Заснаваная ў 2012 годзе, літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця стала адной з найбольш прэстыжных узнагарод у беларускай культурнай прасторы. Яна не толькі адзначае творчыя дасягненні, але і фармуе вобраз сучаснай беларускай літаратуры.
Прэмія арганізуецца Беларускім ПЭНам і Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы амбасады Рэспублікі Польшча ў Мінску і Польскага інстытуту.