en

Янушкевіч Андрэй

Янушкевіч Андрэй

Беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2002). У 1993 г. скончыў Абухаўскую сярэднюю школу (Гродзенскі раён). У 1998 г. скончыў факультэт гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. У 2002 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Першая Інфлянцкая вайна (1558 — 1570 гг.) і яе ўплыў на развіццё сацыяльна-палітычных працэсаў у Вялікім Княстве Літоўскім». З 2001 да 2003 гг. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Аддзела гісторыі Беларусі XIII — XVIII стст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2007 г. выйшла яго манаграфія «Вялікае княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558 — 1570 гг.»

У сферы навуковых інтарэсаў — ваенная і сацыяльна-палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XVI ст.

Крыніца: be.wikipedia.org

Янушкевіч Андрэй :: Publications

pdf

Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558-1570 гг.

манаграфія
Янушкевіч Андрэй

Манаграфія прысвечана ўдзелу Вялікага Княства Літоўскага ў Інфлянцкай вайне 1558-1570 гг. У працы разглядаюцца ход ваенных дзеянняў і дыпламатычных зносін, праблемы арганізацыі ўзброеных сіл ВКЛ і іх фінансава-матэрыяльнага забеспячэння, фактары ўплыву ваеннага становішча на развіццё ўнутрыпалітычных...… More

Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеячнне (XV-XVIII стст.)

зборнік навуковых прац.

Зборнік навуковых прац складаецца з дапрацаваных і пашыраных тэкстаў дакладаў, прачытаных на міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Мінску і Міры 6-8 чэрвеня 2013 г., а таксама артыкулаў, прысвечаных разнастайным аспектам развіцця і функцыянавання магнацкіх двароў у Вялікім княстве Літоўскім...… More

Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XV-XVIIІ стагоддзяў

Unus pro omnibus
Янушкевіч А. М. - складальнік

Калектыўная манаграфія прысвечана разнастайным аспектам гісторыі знакамітага шляхецкага роду Валовічаўу Вялікім княстве Літоўскім XV—XVIII стст. У яе аснову ляглі матэрыялы, агучаныя на навуковай канферэнцыі «Род Валовічаў у гісторыі і культуры ВКЛ у XV—XVIII стст.» (г. Гродна, 15—16 кастрычніка 2011...… More

pdf

Castrum, urbis et bellum

Зборнік навуковых прац

Зборнік складаецца з артыкулаў, прысвечаных гісторыі, археалогіі і культуры Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў сярэднявечны перыяд і новыя часы. Пераважная большасць матэрыялаў датычыцца разнастайных праблем мінулага Беларусі. Зборнік рэкамендуецца спецыялістам - гісторыкам, археолагам, мастацтвазнаўцам...… More

Беларускі гістарычны часопіс 4 (177) 2014

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

Прадстаўляем вашай увазе красавіцкі нумар часопіса. Адкрывае яго блок матэрыялаў, прысвечаны Ульскай бітве 1564 г. Першым друкуецца артыкул Андрэя Янушкевіча "Ульская бітва 1564 г. і яе гістарычнае значэнне" Даследчык адзначае, што Ульская бітва, якая адбылася паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага...… More

Беларускі гістарычны часопіс 4 (153) 2012

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

Бурачэўская Аксана, Наш край у ХІХ - пачатку ХХ ст. Магілёў (9 клас) Бязручка Леанід, З вопыту выкарыстання дакументаў нацыянальнага архіўнага фонду ў навукова-даследчай дзейнасці школьнікаў Варганаў Валерый, Падарожжа па Старажытным свеце (гульня-віктарына) (5, 6 класы) Гілевіч Мікалай...… More

pdf

Беларускі Гістарычны Агляд Том 18 Сшытак 1-2 (34-35)

навуковы часопіс

Эліты Вялікага Княства Літоўскага доўгі час не пагаджаліся з далучэннем Валыні і Кіеўшчыны да Кароны, што цягнула за сабой адну з істотных прычын „унійных спрэчак”. Паўстае пытанне, у якой ступені гэтая з’ява вынікала з матэрыяльных інтарэсаў магнацкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага, і ў якой была...… More

Беларускі гістарычны часопіс 9 (146) 2011

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

Беляева Галина, Американская литература и искусство в ХІХ - начале ХХ в. (9 клас) Голубеў Валянцін, Памяці сябра, Паўла Алегавіча Лойкі Журавлевич Ольга, Метод "Шесть шляп мышления" Советская страна в 1945-1953 гг. (Х клас) Капуза Надзея, Навука, літаратура і мастацтва ў ХІХ - пачатку...… More

ARCHE 04(79)2009

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Нумар прысьвечаны старажытнаму і сучаснаму Полацку. У выпуску: манаграфія Дарыюша Купіша "Полацак 1579", кніга Юркі Віцьбіча "Нататкі краязнаўца. Матар’ялы Віцебскае экспэдыцыі 1939 г.", артыкулы Васіля Вароніна "Палачане: забытая памяць пра мора", Андрэя Янушкевіча "Загадкі выправы Івана Грознага на...… More

pdf

Беларускі гістарычны агляд Том 15 Сшыткі 1-2 (28-29)

Навуковы часопіс

* Анішчанка Яўген, Ваеннае забеспячэнне Расіяй другога падзелу Рэчы Паспалітай * Бабятыньскі Конрад, Кар'ера і вайсковая дзейнасць гегмана ВКЛ Міхала Казіміра Паца * Віцько Дзмітры, Спробы рэспубліканцаў дамагчыся ўлады над войскам ВКЛ у 1697-1698 г. * Карев Дмитрий В., Белорусская и украинская...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org