Яраслаў Іванюк: «Юбілейны год для нас не адрозніваўся моцна ад папярэдніх»
2025-12-30 17:12
«Юбілейны год для нас не адрозніваўся моцна ад папярэдніх гадоў», — кажа Яраслаў Іванюк, стваральнік і старшыня фонду «Kamunikat.org» і аднайменнай інтэрнэт-бібліятэкі. Сёлета бібліятэцы споўнілася 25 гадоў і за гэты час удалося стварыць маштабны і паспяховы праект.
Кажа Яраслаў Іванюк:
- Займаліся тым, чым займаліся дагэтуль — папаўнялі рэсурсы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі «Kamunikat. org». І трэба адзначыць, што гэты юбілей датычыць бібліятэкі, якая існуе ўжо 25 гадоў. А тое, што мы займаемся таксама выданнем папяровых кніг, гэта нас прымусіла сітуацыя. Таму што пасля 2020 года з Беларусі рэлакаваліся, былі ліквідаваныя, знішчаныя рэжымам незалежныя выдавецтвы. І пачалі яны працаваць тут, у Польшчы. І мы з 2021 года пачалі выдаваць гэтыя папяровыя кнігі.
Гэта сапраўды вартасны, якасны праект. Апрача таго, што нашы рэсурсы ў інтэрнэце, на гэты момант гэта амаль 70 тысяч беларускіх публікацый, гэта і кнігі друкаваныя — гэта больш за 70 кніг, а таксама аўдыёбукі. Гэта таксама больш за 60 беларускіх кніг, агучаных вельмі добрымі акторамі, вельмі добрымі лекатарамі. Таму я запрашаю карыстацца тым, што мы падрыхтавалі для аматараў беларускай літаратуры.
І на сёння
«Kamunikat.org» выдаў ужо больш за 70 папяровых кніг, у інтэрнэт-бібліятэцы сабраны багаты каталог выданняў, даступныя шматлікія аўдыёкнігі, таксама працуе інтэрнэт-крама
«Kamunikat.shop».
Беларускае Радыё Рацыя