Яраслаў Ксёнжэк: Касцёл патрэбен Беларусі для падтрымання ўласнай незалежнасці!
2022-11-04 20:04
У Музеі Памяці Сібіры прайшоў другі дзень працы 6-ай Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Палякі на Беларусі ад Студзеньскага паўстання да XXI ст.” па тэме: Касцёл у Беларусі.
Галоўнай высновай ад мерапрыемства падзяліўся арганізатар канферэнцыі, былы Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гародні Яраслаў Ксёнжык:
– Відавочна, што гэтая канферэнцыя жывая, не штучная. Беларусь, як дзяржава, зразумела, існуе. Мэты ўлады такія, якія ёсць. Але Касцёл ёсць таксама элементам Беларусі. Як ва ўсходняй Польшчы беларусы з’яўляюцца гістарычным элементам. Тая сіла і той працэс сведчаць, што гэтая структура жывая. І відавочна, што ў вольнай Беларусі, маю надзею, Касцёл зойме годнае месца і будзе служыць беларускаму грамадству. Я ў гэтым глыбока перакананы.
Канферэнцыя працягне працу ў суботу, 5-га лістапада. Cярод тэмаў абмеркавання: гісторыя Фары Вітаўта ў Гародні, моўнае пытанне літургій і роля касцёла ў трансфармацыі беларускай супольнасці.
Беларускае Радыё Рацыя