Яўгенія Парашчанка: Праваабаронцы Беларусі, Расеі і Украіны працавалі і працуюць разам
2022-12-10 11:14
Праваабаронца Яўгенія Парашчанка, вядомая таксама як пісьменніца Югася Каляда, пракаментавала ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.Памыляюцца тыя, хто кажа, што прэмію прысудзілі расейскаму
„Мемарыялу” і беларусу
Алесю Бяляцкаму, як прадстаўнікам краін-агрэсараў:
– Праваабронцы Беларусі, Расеі і Украіны заўжды працавалі і працуем разам. Гэты выбар ён проста выдатна звяртае ўвагу людзей найперш у Расеі, Украіне і Беларусі, што ёсць праваабарончая супольнасць, яна адрозная ад ідэнтычнасці краін, грамадзян. Праваабаронцы – гэта такі вузкі панятак, гэта людзі, якія працуюць з міжнародным правам правоў чалавека.
Алесь Бяляцкі за кратамі ў Менску разам з паплечнікамі па
“Вясне”. Праваабаронцам пагражаюць драконаўскімі турэмнымі тэрмінамі. Каб атрымаць прэмію, у шведскую сталіцу Стакгольм прыбыла жонка праваабаронца
Наталля Пічук.
Беларускае Радыё Рацыя