en

Аляксандр Мілінкевіч пра еўрапейскі выбар і тое, ці гатовыя да яго беларусы

2023-09-14 13:38
Аляксандр Мілінкевіч пра еўрапейскі выбар і тое, ці гатовыя да яго беларусы

Напачатку верасня 2023 года прэс-служба Ціханоўскай паведаміла, што Аляксандр Мілінкевіч стаў пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі. Праз тры гады пасля выбараў 2020 года і праз паўтара года пасля пачатку вялікай акупацыйнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой лукашэнкаўскі рэжым стаў суагрэсарам. 

У той жа час з нешматлікіх сацыялагічных даследаванняў, якім яшчэ можна давяраць, вынікае, што большасць беларусаў імкнецца не рабіць нейкага вызначанага і канчатковага геапалітычнага выбару. Ну, зусім як дэмакратычныя лідары новай плыні…

Што неабходна для таго, каб еўрапейскі выбар Беларусі стаў канчатковым і ці стаіць пытанне наконт выбару Еўраатлантычнага? Ці не запозна Офіс артыкуляваў жаданне вызначыцца найперш са сваім геапалітычным выбарам? Якую ролю ў выбары беларусаў на карысць еўрапейскага кірунку мае адукацыя і да чаго тут Вольны беларускі ўніверсітэт? 

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік Руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.




Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org