Еўропа дапамагае Украіне не толькі зброяй, але і кнігамі
2022-11-11 12:31
Кнігі на замежных мовах дастаўленыя ў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт - бібліятэка ВНУ пацярпела падчас расійскага абстрэлу.
Першая партыя кніг еўрапейскіх аўтараў трапіла ва Украіну. Кнігі на англійскай і нямецкай мовах дастаўленыя студэнтам і выкладчыкам Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту імя Тараса Шаўчэнкі.
Бібліятэка ВНУ пацярпела падчас расійскага абстрэлу сталіцы. Мастацкая і навуковая літаратура ў арыгінальных моўных версіях перададзеная ў рамках еўрапейскай акцыі, якая стартавала пасля нападу Расіі на Украіну.
Неўзабаве будуць выдадзеныя пераклады еўрапейскай літаратуры на ўкраінскай мове, сказаў міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка.
слухайце аўдыёфайл