- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Помню, у далёкім, здаецца, яшчэ дашкольным маленстве была ў нас такая гульня не гульня — хутчэй, першыя пробліскі, раннія парасткі будучай жыццёвай філасофіі, — гэта калі пыталі адзін у аднога: «Якая ў цябе наперадзе радасць?» Недасведчаным тлумачылі — вось мяне, напрыклад, матка бярэ з сабою ў нядзелю на базар, я ўвесь час думаю пра гэта і мне шчасліва на душы... І ў кожнага адразу штось падобнае знаходзілася: таму вуду абяцалі купіць, таму — веласіпед, у іншага імяніны хутка... Ды і проста — вось цяпер лета, цёпла, а потым будзе зіма, снег, лёд, навагодняя ёлка — не радасць хіба? Многае з тых часоў забыта, паловы сяброў маленства ўжо і на свеце не засталося, а вось гэтае — трымаць у запасе «радасць», жыве і па сёння. (фрагмент)