- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Успамінаючы драматычную смерць Юркі (20 лістапада 1985 года), прыходзіць на думку і такая канстатацыя: яго загубіў нядобры час! Будычы па сваёй натуры паэтам, ён балюча перажываў бясслаўную эпоху, прытым нажыўшы сабе ворагаў сярод грубаскурных здаволенцаў і наменклатурных паноў. Як кожны пісьменнік, дабіваўся друкавання, што было такому заняткам на тую пару вычарпальным. Выхаваныўстараеўрапейскай Празе і маючы бацькоў патомных інтэлігентаў, не паддазаўся маніпуляцыі. Не дазваляў калечыць свае тэксты. Не пагаджаўся дапісваць у іх тое, чаго не напісаў. Гонар не бывае без цаны, як і сумленне. I ён заплаціў гэтую чортавую даніну — не толькі ў выглядзе неапублікаванага, але таксама хваробамі, стратай нерваў, урэшце, заўчаснай смерцяй у свае пяцьдзесят. У гэтым зборніку прадстаўляем Чытачам частку Юркавай празаічнай спадчыны. (Сакрат Яновіч)