- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыдумаць навагодняе жаданне... Здавалася б, што тут складанага, калі свята заспела цябе падчас вайны? Жаданне – тое самае, агульнае для ўсіх – месяц за месяцам не сыходзіць з вуснаў, і менавіта з ім узнімаюцца ўсе келіхі, шклянкі і конаўкі. Але... не загадваць жа тое самае другі год запар? Наваспечаны лётчык-знішчальнік Ліда Жук загадала, каб вайна не паспела скончыцца без яе. Ішлі першыя гадзіны новага, тысяча дзевяцьсот сорак трэцяга года. Вучэбна-трэніровачны авіяцыйны полк сустракаў яго ў пашарпанай сталоўцы, цеснай для ўсіх насельнікаў тылавога аэрадрома. Удзень на самалётных стаянках не сустрэнеш адно чорта лысага: і нервовыя “жаўтароцікі”, збітыя ў трэцім вылеце, і пілоты грузных транспартнікаў падчас перападрыхтоўкі на баявыя машыны, і мацёрыя ваўкі пасля чарговага ранення, вядомыя па газетных фотаздымках часу паветраных парадаў і рэкордаў... (фрагмент)