- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З Падляшша родам - штотыднёвая пеарадача Беларускага Радыё Рацыя. Распавядае пра беларусаў родам з Падляшша. Гучыць у эфіры па нядзелях у 10:05 / 12:05 ды ў 22:05 / 00:05. Антон Мірановіч (па-польску Antoni Mironowicz; нарадзіўся ў 1959, Беласток, Польшча) - польскі й беларускі гісторык, дзеяч беларускае дыяспары ў Польшчы. Скончыў Гуманістычны факультэт філіялу Варшаўскага ўнівэрсытэту ў Беластоку. Спэцыялізуецца ў пытаньнях гісторыі Беларусі, Цэнтральнае й Усходняе Эўропы, праваслаўя й Расеі. Загадчык Катэдры гісторыі культураў памежжа ў Інстытуце Гісторыі Беластоцкага ўнівэрсытэту. У 1990 атрымаў тытул доктара ўва Ўнівэрсытэце імя Мікалая Капэрніка ў Торуні за працу "Падляскія праваслаўныя асяродкі й арганізацыі напрыканцы XVI і XVII стагодзьзяў". У 1997 атрымаў габілітацыю ў Люблінскі Каталіцкі Ўнівэрсытэт за працу "Праваслаўе й вунія за Янам Казімерам". Мае ўзнагароду ад Таварыства Выдаўцоў Вышэйшых Школаў за кніжку "Праваслаўная Царква ў Рэчы Паспалітай". (www.be-x-old.wikipedia.org)