- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ён працягваў развіваць свае ідэі, дапаўняць тэкст выніковага прэсрэлізу і праз некалькі дзён пасля «круглага стала», калі прэсрэліз ужо быў разасланы адрасатам. У прыватнасці, спадар Белы лічыць патрэбным больш актыўна і шырока ладзіць сетку прыватных навучальных установаў, дзе выкладанне вялося б з улікам асаблівасцей рэлігійнага светапогляду тых супольнасцяў, якія бяруць адказнасць перад дзяржавай за іх утрыманне. Палітолаг Наталля Васілевіч звярнула ўвагу на тое, што навучанне рэлігіі часам мае састарэлую, непрывабную форму, не улічваюцца змены, што адбыліся ў навакольным свеце. (Ну, хоць бы урбанізацыя ды суцэльная пісьменнасць насельніцтва...) І выкладанне як для дзяцей, так і для старэйшых вядзецца сухой мовай, перасыпанай навуковымі тэрмінамі, хутчэй — штампамі масавай свядомасці. А патрэбен індывідуальны падыход.