- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ён паставіў перад сабою на калені таленавітага праваслаўнага публіцыстаблогера айца Аляксандра Шрамка і прыняў ягонае «публічнае пакаянне». Пакаянне мае адкрыць А.Шрамку дарогу да святарскай дзейнасці, што была яму забароненая некалькі гадоў, калі ён быў выведзены за штат «да раскаяння». А.Шрамко ў свой час быў пакараны за адмову спыніць вядзенне блогу. Іерархію РПЦ цікавілі таксама кантакты А.Шрамка з палітычнымі хрысціянскадэмакратычнымі ініцыятвамі і ўдзел у міжканфесійнай канферэнцыі па пытаннях свабоды сумлення. Айцец Шрамко быў духоўным лідэрам групы нонканфармісцкай праваслаўнай моладзі. Святаром ён стаў у 1994 г., з 1996 да 2007гг. служыў у прыходзе ў гонар Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы ў Мінску. Пасля забароны служыць ён не мог знайсці сабе працу і перабіваўся выпадковымі заробкамі.