- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лічу, што іерархі каталіцкай і праваслаўнай царквы мусяць афіцыйна зафіксаваць сваю пазіцыю адносна ўраўнання правоў, гэта будзе першым крокам да вырашэння праблемы. Што тычыцца ўзаемаадносін дзяржавы і Касцёла, то, як мне падаецца, яны дастаткова нармалізаваныя. Бакі зацікаўленыя ў павелічынні сувязяў. Спадзяюся, што надалей будзе рух наперад і Касцёл атрымае магчымасці, каб дайсці і да школаў, і да войска. Адзіны момант, які сапраўды не можа быць прымальным, гэта тое, што Касцёл не можа карыстацца дапамогай святароўзамежнікаў. Вось і напярэдадні новага году з Беларусі былі высланыя трое каталіцкіх святароў. Але карыстацца дапамогай зза мяжы — цалкам нармальна для рэлігійнай арганізацыі, калі Касцёл не мае магчымасці задаволіць свае патрэбы лакальнымі сродкамі. Натуральна, Касцёл мусіць ставіць пэўныя патрабаванні да святароў, якія прыяжд жаюць сюды працаваць. Каб яны вучылі беларускую і рускую мовы, знаёміліся з мясцовай культурай.