be
epub

За трэцім разам

Чыгрынаў Іван
Апавяданне

Быў ён у нашых Латаках прышлы, а з’явіўся тут недзе адразу пасля вайны. Звалі яго Парфёнам, і прозвішча ён меў зусім мясцовае — Канапелькін. У Латаках з такімі прозвішчамі было ажно ці не дзесяць двароў. Прынамсі, я добра помню цяпер, як у першую за вайною восень хадзіў ён па нашай вёсцы ўжо брыгадзірам, з «казой» на плячах. Мне чамусьці найчасцей выпадала бачыць Парфёна, калі ён шыбаваў з самага канца вёскі, дзе жыў, у Чыкавы печы. Там знаходзіліся так званыя наддаткі, гэта значыць, палосы, якія яшчэ ў дваццатыя гады наразалі сялянам з панскай зямлі да асноўных надзелаў. Спярша зямля там была ворная, але гадоў праз колькі, здаецца, са згоды ўсяе вёскі, залужэла, і пры калгасах на ёй ужо разлівалася шырокае мора каляровай аўсяніцы. Не чапалі ў Чыкавых печах зямлю і ў акупацыю, калі зноў дзялілі палеткі на двары; няйначай, шкода было людзям пазбаўляцца багатай сенажаці, густога травастою, дарма што зноў усё перамералі на палосы. Але гэта так, паміж іншым. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2013 by Іван Чыгрынаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org